Гарачы каментар Акцыі прадпрымальнікаў – справа таксама і палітыкаў


У «Гарачым каментары» сваймі думкамі наконт нядзельнае акцыі ў Менску і прадпрымальніцкім маршам, які пройдзе 14 сакавіка, дзеліцца Павал Севярынец, хрысціянскі палітык і сталы ўдзельнік прадпрымальніціх пратэстаў.Валер Руселік: Учорашні мітынг аказаўся не такім шматлікім, як папярэднія акцыі? Як вы гэта пракаментуеце?Павал Севярынец: Дзве папярэднія акцыі адбываліся ў панядзелкі, гэта звычайны выходны ў прадпрымальнікаў, калі ён могуць адкласці ўсе справы і прыехаць у Менск. Большасць удзельнікаў на іх складалі менавіта тыя, хто прыехаў з рэгіёнаў.Учорашняя акцыя адбылася ў нядзельным фармаце: разлічвалі на большую салідарнасць менчукоў.Выявілася, што збольшага можна разлічваць [толькі] на тых некалькі соцень чалавек, якія звычайна выходзяць на апазіцыйныя дэманстрацыі. Магчыма, гэта звязана са зменаю фармату, але галоўныя акцыі – яшчэ наперадзе. Марш 14 сакавіка, на мой погляд, будзе больш шматлюдны.Чым можна патлумачыць адсутнасць салідарнасці з боку менскіх прадпрымальнікаў? У іх няма такіх праблемаў, як у рэгіёнах?Насамрэч, праблемы тыя ж самыя, але ў Менску – моцныя пазіцыі «Перспектывы», якая вядзе перамовы з уладамі. Менскі прадпрымальнікі спадзяюцца нейкім іншым шляхам вырашыць праблемы, звязаныя з канфіскацыяй, з правозам малой колькасці тавару і з рознымі праверкамі. Бо ёсць знаёмыя, у знаёмых – свае знаёмыя. Менск у гэтым сэнсе – на асаблівым рахунку.Таму 14 сакавіка акцыя будзе зноў у панядзелак, калі змогуць прыехаць сотні прадпрымальнікаў з кірмашоў і прадпрымальніцкіх асяродкаў з буйных гарадоў – тады і масавасці будзе болей.Калі б акцыя мела падкрэслена апалітычны характар, ці прыйшло б больш людзей?Насамрэч, трэба сказаць, што менавіта палітычныя партыі прадставілі ўсе арганізацыйныя магчымасці. Без Анатоля Лябедзькі і ягонага мегафона проста не было б сувязі. Без перформансаў палітычных актывістаў проста не было б што паказваць. Гэта проста быў бы сход «сустрэліся, пагаварылі, разышліся». Дарэчы, так выглядаюць дагэтуль акцыі ў рэгіёнах.Гэта справа палітыкаў – забяспечваць салідарнасць з пэўнай пратэстнай групай, надаваць характар, форму і таксама палітычную скіраванасць [акцыям].Беларусь – моцна палярызаваная. Праблема ж не ў Міністэрстве эканомікі і не ва ўказе, а ў тым, што Лукашэнка вырашыў вось гэтак. А гэта абсалютна палітычнае пытанне.Ёсць меркаванне, што не варта праводзіць такія дробныя акцыі, а пачакаць, калі сітуацыя разгойдаецца і выйдзе мноства людзей. Дык ці варта ўсё ж такі?Абавязкова трэба праводзіць такія акцыі. Бо калі акцыі не праводзяцца – сістэма не рэагуе ніяк. Тое, што прадпрымальнікі пачалі выходзіць на вуліцы, справакавала зʼяўленне тае ж самае перамоўнае групы, размовы ва ўрадзе, па замежных амбасадах. Гэта не ўсім бачна, але размовы па пытанні прадпрымальнікаў цяпер актыўна ідуць паміж Адміністрацыяй прэзідэнта і еўрапейцамі. То бок, ідзе актыўны [перамоўны] працэс, падчас якога можна знайсці кампраміс. Таму такія сігнальныя акцыі проста павінныя быць.Поўную версію размовы глядзіце ў відэа.

Каментары