Акадэмія навук: прарыўныя вынаходкі альбо нудныя музейныя экспанаты?


Нацыянальная акадэмія навук мела здзіўляць увесь свет – і здзівіла. Стэнд інавацыйных тэхналогіяў прыцягнуў увагу на Усходнім эканамічным форуме. І было б чым ганарыцца, калі б уся экспазіцыя не выглядала як вялікі жарт.

На выставе зʼявіліся сапраўдныя тэхналагічныя цуды: інавацыйныя папяльнічкі, шрубы, металічныя шары, плуг ды іншае. Дзіву чыноўнікі даваліся ды адвешвалі камплементы. Толькі вось мы пытаем, у чым тут інавацыйнасць і як увогуле ў 21 стагоддзі нечым такім можна хваліцца. Усё ж гэта не выстава музейных экспанатаў, а прэзентацыя тэхналогіяў новага часу.

У «Гарачым каментары» – эканаміст Леанід Злотнікаў.