Свет Афшорны скандал: грошы Пуціна ішлі праз ягоных блізкіх


Справа аб афшорах, ці «Панамгейт», не была скіраваная выключна супраць прэзідэнта Расеі. Пра гэта заявіў сузаснавальнік Цэнтру расследаванню карупцыі і арганізаванай злачыннасці Дру Саліван.Наўпроставай інфармацыі аб датычнасці прэзідэнта Расеі да адмывання сямізначных сумаў праз афшорныя кампаніі няма. Але аўтары расследавання мяркуюць, што грошы сямʼі Уладзіміра Пуціна ішлі праз ягоных блізкіх, у прыватнасці, праз Сяргея Ралдугіна, з якім кіраўнік Крамля сябруе з юнацтва.РАМАН АНІН, РЭДАКТАР АДЗЕЛУ РАССЛЕДАВАННЯЎ «НОВОЙ ГАЗЕТЫ»:

«Мы мяркуем што Ралдугін трымаў грошы для першай асобы».

Звесткі пра непразрыстыя фінансавыя дамовы і крэдыты на суму 2 млрд долараў ЗША з боку набліжаных да Пуціна персонаў – гэта частка інфармацыйнай вайны супраць Расеі напярэдадні парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў. Гэтак адрэагавалі ў Крамлі на «панамагейт». Паводле экспертаў, перадусім гэта іміджавы ўдар, які яшчэ больш пагоршыць стаўленне палітыкаў Захаду да расейскага прэзідэнта.АЛЯКСАНДР БАЎНАЎ, АНАЛІТЫК МАСКОЎСКАГА ЦЭНТРУ КАРНЕГІ:

«Пра іміджавыя страты, толькі выйшаў праз Сірыю з Крымскай праблемы і Данбасу».

Расея ды Кітай сталі адзінымі краінамі, дзе ўлады абмежаваліся толькі заявамі ў справе «панамскага скандалу». Сурʼезных палітычных наступстваў унутры Расеі чакаць не варта, кажуць эксперты. Перадусім праз тое, што стаўленне да карупцыі на Захадзе і ў Расеі рознае. Тое, што чыноўнікі крадуць, для расейцаў папросту не навіна.ЖЫХАРЫ МАСКВЫ:«Калі ўсе гэта праўда – нічога добрага ў гэтым няма».«Няма чаму здзіўляцца – гэта інфармацыйны закід супраць Расеі».«Мы мала ведаем, абʼектыўна вельмі цяжка пра нешта казаць».Паводле расейскіх палітолагаў, рэйтынг Пуціна можа знізіцца, але «панамагейт» будзе мець да гэтага ўскоснае дачыненне. Асноўныя турботы расейцаў сёння – зніжэнне заробкаў і пенсіяў, а таксама рост коштаў і тарыфаў на камунальныя паслугі. Гэтыя праблемы, а таксама агульнае пагаршэнне эканомікі краіны з татальнаю карупцыяй ды крадзяжамі на самым высокім узроўні грамадзяне, здаецца, не звязваюць.АН, «Белсат»

Каментары