Гарачы каментар Афіцэр запасу: Раней у войска ішлі моцныя і разумныя, цяпер такія з’язджаюць


Афіцэр запасу Аляксандр Ачарэтны выказаўся пра праблемы ў цяперашнім беларускім войску.

Беларускія маці крычаць, каб ім вярнулі іхных сыноў. І пытанне, чаму ў мірны час, без усялякае вайны маладыя хлопцы не вяртаюцца з войска жывымі і здаровымі. Смерць пінчука Аляксандра Коржыча ў Печах падняла хвалю па ўсёй краіне. Сёння высветлілася, што трагедыя таксама здарылася з салдатам у Бярозе. А ў медыях з’яўляецца ўсё больш падрабязнасцяў пра жахі вайсковае службы ў Беларусі. Гэта і дзедаўшчына, і здзекі, і пагрозы. Дэталі шакуюць.

У «Гарачым каментары» – журналіст, афіцэр запасу Аляксандр Ачарэтны.

«Прычыны, вядома, у кадрах, яны вырашаюць усё. У савецкія часы, каб стаць афіцэрам, трэба было прайсці самы жорсткі адбор, трэба было здаць самыя складаныя экзамены. А цяпер зайдзіце на сайт нашага Міністэрства абароны, паглядзіце, каго бяруць у акадэмію, з якімі баламі. Я калі пабачыў, не паверыў, падумаў, што гэта жарт. У афіцэры ідуць невядома хто, я не ведаю, як назваць гэтых хлопцаў. Калі ў наш час моцныя і разумныя хлопчыкі ішлі ў войска, то цяпер моцныя і разумныя хлопчыкі, хіба, з’язджаюць вучыцца ў іншыя краіны, туды дзе прэстыжней», – заявіў Аляксандр Ачарэтны.

Глядзіце таксама:

Каментары