Гарачы каментар АЭС будуюць побач з магільнікам сібірскае язвы. Каментар прафесара Георгія Лепіна


Жахлівыя парушэнні, гібель на будове, страх перад экалагічнаю катастрофай. Усе гэтыя моманты датычаць атамнае электрастанцыі ў Астраўцы. Б’юць трывогу і міжнародныя, і айчынныя адмыслоўцы. Але ўлады маюць нейкае сваё бачанне. І вось чарговы непрыемны сюрпрыз: АЭС будуюць побач з магільнікам сібірскае язвы.

Як высветлілася ў часе круглага стала «Астравецкая АЭС – новы Чарнобыль?», беларуская будоўля вядзецца ў беспасярэдняй блізкасці да магільніку, у якім закопвалі памерлых ад сібірскае язвы жывёлінаў. Праблема ў тым, што ў выніку працаў можа змяніцца рух грунтавых водаў, а споры, якія захоўваюць узбуджальнік хваробы стагоддзямі, трапяць да пітное вады. Аднак дзяржаўныя адмыслоўцы кажуць, што ўсё было ўлічана і перабывае пад кантролем. На жаль, гэта не адзіная праблема вакол АЭС.

«Некалькі гадоў таму на Ямале ў Расеі знайшлі крыніцу гэтае заразы. У выніку загінула больш за 2000 аленяў. Тады ішла гаворка пра 30-кіламетровую зону бяспекі. Калі гэта так, то ўся будаўнічая пляцоўка БелАЭС трапляе ў такую зону», – кажа госць праграмы «Гарачы каментар», прафесар Георгій Лепін.

Прафесар Лепін таксама прыгадаў, што яшчэ ў 1993 годзе месца будовы БелАЭС было афіцыйны прызнанае найгоршым месцам для ўзвядзення падобных абʼектаў.

Больш у відэаматэрыяле!

Каментары