Размова дня Адміністрацыя Лукашэнкі высвятляе што «дармаеды» думаюць пра ягоны дэкрэт


Пасля заяваў Аляксандра Лукашэнкі, што дэкрэтам пра «дармаедаў» незадаволеная толькі невялікая частка грамадства, ягоныя падначаленыя вырашылі вывучыць сітуацыю з дапамогай сацыялагічнага апытання.

Намеснік старшыні Свабоднага прафсаюзу металістаў Аляксандр Еўдакімчык стаў днямі адным з апытаных сацыялагічнай службай Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры Адміністрацыі прэзідэнта. Там цікавіліся як стаўленнем да дэкрэту, так і тым, ці ведае народ пра збор подпісаў супраць гэтага дакументу і пра планаваныя вулічныя акцыі пратэсту.

Між тым, па словах Еўдакімчыка, супраць дармаедства выступаюць і працоўныя беларускіх заводаў, бо адчуваюць рызыку стаць беспрацоўнымі. У якасці прыкладу ён прыводзіць Менскі падшыпнікавы завод, дзе працаваў. З таго часу колькасць працоўных на ім скарацілася з болей як 8 да 1,7 тысячы чалавек.

Колькі адсоткаў беларусаў падтрымліваюць прэзідэнцкі дэкрэт супраць «дармаедаў»? Колькі людзей можа выйсці на марш пратэсту? Ці могуць паўтарыцца хваляванні рабочых, як на пачатку 1990-х?

Падрабязней – у «Размове Калінкінай».

Каментары