«Адмена візаў у ЕЗ – удар па прарасейскіх сілах і настроях у Грузіі»


Галоўны рэдактар выдання Factcheck.ge Дзмітрый Аваліяні ў эфіры «Белсату» пракаментаваў адмену візаў у Еўразвяз для грамадзянаў Грузіі.

Грузія стала на крок бліжэй да Еўропы. Рада Еўразвязу канчаткова прыняла ўвядзенне бязвізавага рэжыму паміж краінамі супольнасці і Грузіяй. Цяпер засталося пачакаць неабходны з працэдураю месяц – і можна свабодна падарожнічаць у Еўразвяз.

Грузінскія грамадзяне змогуць перабываць на тэрыторыі краінаў Еўразвязу (за выняткам Вялікае Брытаніі ды Ірландыі) без атрымання візы 90 дзён цягам 180-дзённага перыяду.

«Пэўнае расчараванне Захадам, вядома, было і ёсць, калі казаць абʼектыўна. Грамадзяне не пабачылі з боку Захаду той падтрымкі, якой чакалі ўсе гэтыя гады пасля 2008 года. Грузія ніяк не наблізілася да сяброўства ў НАТО, хаця адпаведныя абяцанні мы чуем кожны раз. З гэтага пункту гледжання вось гэты бязвізавы рэжым стаў першым істотным крокам Еўропы насустрач Грузіі. Я б сказаў, што з палітычнага пункту гледжання гэта вельмі вялікі ўдар па нейкіх прарасейскіх сілах і настроях, якія актывізаваліся апошнія некалькі гадоў», – заявіў Дзмітрый Аваліяні.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu