Размова дня Ад ваеннага ўмяшальніцтва з боку Расеі Беларусь выратуе дэфолт?


Кіраўнік праекту «Кошт ураду» Уладзімір Кавалкін лічыць, што ў цяперашні перыяд глыбокага эканамічнага заняпаду, вялізнай запазычанасці па вонкавых крэдытах і гібрыдных эканамічных войнах з Расеяй Беларусі было б выгадна абвясціць афіцыйны дэфолт.

Пры гэтым ён можа прынесці як аздараўленне эканомікі, так і палітычныя эфекты – у прыватнасці, датычна абароны суверэнітэту ад крэдытораў. Паводле эксперта, за стол перамоваў дзеля абмеркавання вырашэння сітуацыі сядуць два нашыя крэдыторы – Расея і МВФ, за якім стаіць ЗША і Еўразвяз. Гэта ўскладніць сцэнар ваеннага ўмяшальніцтва і перавароту ў краіне.

Як гэта адабецца на дабрабыце насельніцтва і рэйтынгу Лукашэнкі? Ці падобнае эканамічнае становішча Беларусі на сітуацыю з Грэцыяй?

Падрабязней – у «Размове Мацкевіча».

Каментары