Ад павадкаў у Еўропе загінулі пяць чалавек


«Гэтым разам нашмат горш. Гэты дом нядаўна быў адрамантаваны цалкам, гэта заняло каля года – а цяпер усё гэта знішчанае» – кажа Зымбёк.

Павадкі падтапілі адзіную школу ў баварскай мясцовасці Трыфтэрн: імаверна, 70 вучняў і дарослых гэтую ноч правядуць у школьным будынку.Ацэньваць пакуль рана, але дакладна вядома, што шкода складзе дзясяткі мільёнаў еўраў. Аднак галоўнае цяпер – не дапусціць чарговых чалавечых ахвяраў. У Зімбаху-ам-Ін вадалазы знайшлі целы чатырох асобаў, якія сталіся закладнікамі ўласных дамоў.«Вада, мусіць, заліла дом раптоўна, у людзей не было шанцу выйсці своечасова. Тым, хто быў на другім паверсе, пашчасціла, іншым, на жаль, не», – кажа ратавальнік Юрген Ганэцак.Чырвоны ўзровень небяспекі абвесцілі і на поўдзень ад Парыжу. Цягам 48-мі гадзінаў у дэпартаментах Люарэ і Сэн-э-Марн выпала 20-цідзённая норма ападкаў. З берагоў выйшла Сена, гарадскія вуліцы затапіла.Жыхароў мясцінаў, дзе сітуацыя не настолькі крытычная, улады просяць не пакідаць дамоў. Метэаролагі ўжо параўноўваюць гэтую паводку з паводкаю трохгадовае даўніны, калі ў Еўропе былі эвакуяваныя дзясяткі тысячаў асобаў. Сёлета ж канца стыхіі пакуль не відаць: паводле прагнозаў, узровень вады будзе толькі расці.Марына Вашкевіч