Кожны з нас Ад 10 да 14 год турмы – за пыл. Чаму дзяцям даюць неадэкватныя тэрміны за наркотыкі?


Апошнімі гадамі па наркагандлярах у Беларусі нанеслі моцны ўдар. Аднак ёсць і адваротны бок медаля: тысячы асуджаных маладых людзей і вельмі часта ёсць сумненні, ці законна.

У новым выпуску ток-шоу «Кожны з нас» выступаюць бацька Дарʼі Бяловай з Віцебску, якую пасадзілі на 12 год 1,5 таблеткі экстазі, і мама Стаса Дудзіка, якому далі 9 год за…тэлефонную размову.

Паводле юрысткі Джэсікі Цыдвінцавай, за апошнія 2-3 гады за наркотыкі ў Беларусі асуджана каля 12 тыс. чалавек, шмат з якіх – непаўнагадовыя. Гэта статыстыка праваабаронцаў. Прычым часта ў дакументах фігуруе фармулёўка: «набыў у неўстаноўленай асобы». То бок, галоўны вінаваты не знойдзены. А ў 40 % выпадкаў не знойдзены і наркотыкі. Хапае паказанняў нарказалежных, якім праваахоўнікі паабяцалі зменшыць тэрмін у абмен на супрацу са следствам – спіс асобаў, якія тэарэтычна могуць мець дачыненне да наркотыкаў. А могуць і не мець.

У студыю «Белсату» прыйшлі маці асуджаных дзяцей. Названыя імі лічбы шакуюць: 10 год за 0,3 грама. Тэрміны, не прапарцыйныя віне. Часта сваякі сцвярджаюць, што дзеці трапляюць у мясарубку проста таму, што хтосьці вырашыў палепшыць статыстыку раскрывальнасці злачынстваў ды атрымаць прэмію.

Як выратаваць незаконна асуджаных і прыцягнуць да адказнасці тых, хто сапраўды вінаваты? Разам са згаданымі гасцьмі адказаў на гэтыя пытанні шукаюць у студыі эксперт па праблеме наркотыкаў Аляксандр Шпакоўскі, кіраўніца «Руху маці 328» Ларыса Жыгар, старшыня суполкі БРСМ Кірыл Шык і былы баксёр зборнай Беларусі, аўтар «Хронік МАЗу», які быў адным з самых вядомых наркаспажыўцоў краіны, Руслан Мірзоеў. Глядзіце відэа вышэй!

Каментары