Абяцанне Лукашэнкі пра заробкі па $ 500 выканалі. Але не чыноўнікі


Прыбыткі беларусаў, па статыстыцы, няўхільна растуць. Напрыклад, у 2016 сярэдні налічаны заробак быў 710 рублёў, а летась – ужо 780.

Але эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі лічыць, што не заўсёды рост налічаных заробкаў – добрая тэндэнцыя. Асабліва калі растуць тыя заробкі адпаведна з прэзідэнцкімі загадамі.

«Ці павінна так быць? Не павінна, бо пры капіталізме грошы плацяць людзям, якія болей дадалі вартасці таму, што ў ягоныя рукі патрапіла і ад розуму ягонага залежыць. А не таму, каму надта патрэбныя», – разважае Міхал Залескі.

Дарэчы, каму найбольш грошы патрэбныя, у тых прыбытак расце павольней за ўсіх. Бо, калі глядзець не на сярэдні заробак па краіне, а на прыблізны ў розных сферах дзейнасці, то бачна, што атрымальнікі дапамогі рознага кшталту маюць у сярэднім Br 300. Працаўнікі дзяржсектару зарабляюць каля 600, а тыя, каго нанялі прыватнікі – каля Br 1000.

А хто па ўсім свеце рупіцца, зразумела акрамя самога наёмнага работніка, пра справядлівую аплату? Прафсаюзы. Яны свабодныя, незалежныя і аб’ядноўваюць прафесіяналаў. «У нас жа прафсаюз пакінулі адзін – плод савецкага ВЦСПСу, намінальна жывы, – дадае Міхал Залескі. – А ў ім і вы, і дырэктар ваш, і міністр маеце аднолькавае сяброўства. Наймальнікі і нанятыя, тыя хто плаціць, і тыя, хто атрымлівае. Генеральныя канструктары і тыя хто стружку з цэха вывозіць».

Відавочна, што такі прафсаюз правы не абароніць. А што ж тады са сваім заробкам рабіць, калі сапраўднага росту чакаць ды на што спадзявацца – глядзіце ў сюжэце.

А тут праграма «Асабісты капітал» цалкам:

Фота Danil Shamkin/NurPhoto via ZUMA Press / Forum