Даты праўды 1918. Абвяшчэнне БНР


25 сакавіка 1918 году ў Менску Рада БНР ухваліла Трэцюю ўстаўную грамату, у якой абвяшчалася дзяржаўная незалежнасць Беларусі. Тым самым пытанне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці было пастаўлена ў плоскасць практычнай рэалізацыі.

У фільме расказваецца пра ўнутраныя і вонкавыя прычыны, якія спрыялі абвешчанню БНР, пра тое, як развіваліся падзеі ў тую гістарычную для Беларусі ноч, якія захады далей рабіліся кіраўніцтвам Рэспублікі, каб дзяржаўнасць не засталася папяровай. Інсінуацыі савецкіх і сучасных гісторыкаў абвяргае незалежны даследчык, гісторык Анатоль Сідарэвіч. Фільм здымаўся на месцы гістарычных падзеяў у Менску і Горадні. Аўтар і вядоўца – Вячаслаў Ракіцкі.

Каментары