Вяскоўцы «Абракацца – інтымная справа». Гэта робяць, каб спаўняліся жаданні


У праграме «Вяскоўцы» прыйшоў час і на адпачынак. Гэтым разам вядоўца Віктар Шукеловіч выправіўся на вясковы фэст у Любанскі раён.

Тут Віктар аддана рыхтаваўся да святкавання Пятровіцы ды наведаў «кадрыльны ўніверсітэт», а потым сам узяўся ў бокі ды пусціўся ў скокі. Віктар высвятляў, чаму людзі дораць падарункі дубу ды шакаваў гасцей імпрэзы сваймі пытаннямі. На момант Віктар стаўся вясковым музыкам-віртуозам ды паспрабаваў свае сілы ў ігры на барабане. Але якія прэтэнзіі да ягонага выканання мелі адмыслоўцы-меламаны?

Незабыўныя сустрэчы, цікавыя гутаркі, гулянне аж да рання – у новым выданні праграмы «Вяскоўцы». Глядзіце поўнае выданне:

Каментары