ПраСвет Абараніцца і зарабіць. Як гэта робяць Беларусь, Украіна і Польшча. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою


Самае важнае і цікавае вакол Беларусі за тыдзень:

Правал расейскай ваеннай выведкі. Ці пахіснецца ўлада Пуціна?

Ланцужок правалаў і зліваў пераследуе расейскую ваенную выведку пасля спробы атруціць Скрыпаля ў Вялікай Брытаніі 8 месяцаў назад. Што адбываецца з галоўным упраўленнем Генеральнага штабу Узброеных сілаў Расейскай Федэрацыі і як гэтыя змены будуць адбівацца на расейскай уладнай вертыкалі? Высвятляў Ігар Кулей.

Аўтарка фільмаў пра Расею: «Паміж намі і расейцамі – прынцыповая розніца»

«Гудбай, Амерыка», «Made in USSR», «Чачэнцы ў «Даіш» і «Пуцін 4.0». Чатыры вострыя фільмы аб праблемах сучаснай Расеі «Белсат» паказвае цягам месяца. Інтэрв’ю з аўтаркаю фільмаў польскаю журналісткай Барбарай Владарчык.

Як абараніць Беларусь і зарабіць? Параўнаем досвед Украіны і Польшчы

Падчас нядаўняга візіту на палігон пад Івацэвічамі Аляксандр Лукашэнка падзяліўся сваім бачаннем развіцця беларускай абароннай прамысловасці. Яно, між іншага, уключае стварэнне айчыннай стралковай зброі. Ці мае гэта сэнс і ў што дзяржаве лепш інвеставаць час і сродкі, каб сябе абараніць і зарабіць? Разбіраліся Зміцер Міцкевіч і Дзяніс Дзюба.

Еўра ўзамен на свабоду слова

Пра «сур’ёзны пераслед незалежных навінавых парталаў і журналістаў» у нашай краіне гаворыцца ў нядаўняй рэзалюцыі Еўрапейскага парламенту. Маецца на ўвазе найперш адміністратыўны пераслед журналістаў-фрылансэраў, якія супрацоўнічаюць з незалежным каналам «Белсат», ператрусы і затрыманні на «Тут.бай» і ў БелаПАНе, а таксама блакаванне сайтаў «Хартыя’97» і «Беларускі партызан». А як ацэньваюць сітуацыю са свабодаю прэсы ў Беларусі ў Міжнароднай федэрацыі журналістаў? Інтэрв’ю Алеся Сіліча з Эйдрыенам Колінам.

Спыніць атам з Усходу. Літва і Польшча разам?

Менск не зможа прадаць Вільні электрычнасць з Беларускай АЭС. Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы заклікала не выдаваць ліцэнзіі атамнай электрастанцыі, якую будуе «Росатам» на мяжы з Літвою. Прынамсі пакуль Беларусь не зрэалізуе ўсіх рэкамендацыяў стрэс-тэстаў. Чарговы крок у байкатаванні БелАЭС таксама зрабіў літоўскі ўрад. Там рыхтуюць змены, якія заблакуюць шляхі для беларускай электраэнергіі ў Літву, куды так хоча яе прадаваць Менск. Вольга Жарнасек.

Глядзі таксама
Каментары