Асабісты капітал А вы заўважылі, што бензін у Беларусі патаннеў?


Статыстыка сцвярджае, што за апошні год бензін на Беларусі патаннеў. Але тое – не больш як статыстычная ілюзія. Бо заробкі знізіліся, а разам з імі зменшылася і колькасць паліва, якую можна на тыя заробкі набыць.

Сёння беларус можа на адну сярэднюю зарплату купіць 555 літраў АІ-95, паляк – 855, немец – 2255, а грамадзянін ЗША – 4924 літраў таго ж самага АІ-95.

Пра беларускае жыццё з бензінавым пахам у сюжэце праграмы «Асабісты капітал» распавядае наш эксперт Міхал Залескі.

Каментары