А вы ведаеце, што азначае ўзор на вашай вышыванцы?


У гэтай серыі «Аўтаспынам па Беларусі» мы дакранемся да старадаўняй спадчыны – беларускага ручніка. Гэта – не проста прадмет побыту, а рэч рытуальная, нават глыбока сакральная, бо ўтрымлівае ў сабе цэлы сусвет старажытных беларусаў, закадаваны ў арнаментах.

Але ці можна сёння спазнаць гэты сусвет і адназначна растлумачыць значэнне гэтых арнаментаў? Найлепшае месца паспрабаваць разабрацца ў семантыцы ручніка – вёска Неглюбка Веткаўскага раёну, чыя тэкстыльная традыцыя была прызнаная нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі. Другі дзень вандроўкі аўтаспынам занясе нас у Ратамку пад Менскам, дзе мастачка Ніна Пілюзіна, натхняючыся даўніной, стварае сучасныя габелены.