Мaю прaвa А міністр сама спрабавала на такі заробак пражыць?


Працяг гісторыі 14-гадовай Насты, якую незаконна змясцілі ў прытулак

«Маю права» распавядала гісторыю 14-гадовай Насты Антаненка з Віцебску. Сацыяльна-педагагічная служба яе палічыла ўмовы пражывання дзяўчыны ў прыватным доме з маці ды бабуляй непрымальнымі. Сем месяцаў бацькі разам з праваабаронцамі змагаліся за Насту. Суд не ўбачыў падстаў пазбаўляць бацькоў дзяўчына іхных правоў. Цяпер Наста разам з бацькамі плануюць абскардзіць у судовым парадку сваё незаконнае ўтрыманне ў прытулку.

Ліквідатару наступстваў на ЧАЭС не аддалі ўзнагароду за перамогу ў конкурсе

Варта ведаць, што арганізацыя якая абвяшчае які-небудзь конкурс, нясе поўную адказнасць за выкананне абвешчаных умоваў. Летась увесну мянчук заняў другое месца ў конкурсе, абвешчаным «Народнай газетай». Толькі цяпер і тое праз суд герой нашай праграмы прымусіў арганізатараў выдаць яму абяцаную ўзнагароду.

Апытанне: ці можа малады спецыяліст пражыць на Br 2,3 млн?

Віцэ-прэмʼер Беларусі Наталля Качанава ўзрушыла грамадства сваймі гучнымі заявамі. Да прыкладу, што маладыя спецыялісты без стажу не мусяць разлічваць на вялікі заробак, але дзяржава будзе іх падтрымоўваць і гарантуе мінімальны заробак у 2 мільёны 300 тысячаў рублёў. Карэспандэнты «Маю права» пацікавіліся ў суайчыннікаў, ці магчыма годна пражыць на гэтую суму?

Праціўнікі графіці «Чалавек без імя» не здаюцца

Графіці «Чалавек без імя» на фасадзе аднаго з менскіх дамоў было створана грэцкім мастаком INO у межах праекту «Гарадскія міфы». Леташнім кастрычнікам малюнак патрапіў у дзясятак лепшых сусветных графіці па версіі папулярнага парталу Street Art News. Але жыхары супрацьлеглых дамоў гэтага не падзяляюць і патрабуюць замаляваць выяву.

Ці выратуюць птушак з «Лебядзінага»?

Летась 8 гектараў заказніку «Лебядзіны», што знаходзіцца ў межах Менску, аддалі пад забудову жылымі дамамі. У заказніку жыве каля ста відаў птушак. Некаторыя з іх надзвычай рэдкія і занесеныя ў Чырвоную кнігу. Калі ў «Лебядзіным» на патрабаванне грамадскасці будзе створаная дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова, ёсць магчымасць захаваць унікальны сталічны куток прыроды.

Каментары