Прэм'ера тыдня – «Лекі ад здароўя»


Рэжысёр стужкі Гор Вербінскі кажа, што на галоўную ролю яму быў не патрэбны «прыгожы актор, які выклікаў бы спачуванне сваёй бездапаможнасцю».

Для рэжысёра Гора Вербінскі, які зняў некалькі серый з франшызы «Піраты Карыбскага мора», здымаць гэты фільм было асалодаю.

«Я хацеў паказаць вам камфортнае і прыгожае месца, дзе моцны крык прагучыць бязлітасна і жахліва. Мяне захапіла ірацыянальнасць, калі я пісаў гэты сцэнар. А потым – асалода, калі я рэжысаваў стужку», – кажа Гор Вербінскі.

У прыгожым трылеры гледачы разам з героям стужкі накіруюцца ў швейцарскія Альпы. Там месціцца патаемны санаторый, дзе адбываюцца незвычайныя рэчы.

«Калі я шукаў выканаўцу для ролі галоўнага героя, мне быў непатрэбны прыгожы актор, які выклікаў бы спачуванне сваёй бездапаможнасцю. Я хацеў знайсці актыўнага чалавека, які не губляецца ў свеце, дзе драпежнік забівае ахвяру», – кажа Вербінскі.

У беларускім пракаце – з 30 сакавіка.

Сяргей Філімонаў