95 % беларусаў, што падаюць дакументы, атрымліваюць візу


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGM3N1aXN5d3F1VXMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Брытанскі амбасадар у Беларусі Брус Бакнэл выступіў у Менску з лекцыяй «Нацыянальная самасвядомасць», пасля якой паразмаўляў з «Белсатам» пра візы, брытанскі нацыяналізм і супольныя рысы з беларусамі.Чаму вы выбралі такую тэму лекцыі і чаму менавіта зараз?Я збіраюся неўзабаве пакінуць краіну, у якой прабыў тры з паловай гады. З самага пачатку мяне захапляла ідэя пошуку беларускай самасвядомасці. Праз падзеі ў рэгіёне гэтае пытанне стала больш актуальным, чым калі я сюды прыехаў. Вельмі істотна, каб людзі разумелі кім яны ёсць, і адчувалі гэта. Але яшчэ больш важна, што якія б людзі рознымі не былі, яны павінныя жыць у ладзе адзін з адным.Ці змяніўся сэнс нацыянальнай свядомасці ў Брытаніі пасля імігранцкага крызісу і праз пагрозу тэрарызму з боку ісламістаў?Думаю, Брытанія – краіна, якая эвалюцыянуе. Наагул, самасвядомасць пастаянна змяняецца, яна – не статычная. Тэма вельмі складаная. Ці змянілі нас тэрарысты? Магчыма, так. Магчыма, мы сталі больш гэтага баяцца. Але на тэракты трэба глядзець у кантэксце. Пагрозы – гэта жахліва, але непасрэдна яны закранулі не так шмат людзей. Хоць усе баяцца, мы не можам дазволіць сабе жыць у страху, не можам дазволіць страху змяніць нашую краіну і людзей, што жывуць у нашай краіне.Ці ёсць розніца паміж нацыянальнай і нацыяналістычнай дзяржавай?Я думаю, нацыянальная свядомасць – гэта вельмі істотна. Большасць, натуральна, грае вялікую ролю, але мы павінныя памятаць важны ўрок дэмакратыі – абарону меншасцяў. У XX стагоддзі на прыкладзе габрэяў мы бачылі, што бывае, калі меншасці не абароненыя.Ці стане для беларусаў цяжэй атрымаць візу праз тэрарыстычную пагрозу, з якой сутыкнулася Еўропа?

Атрымаць візу зусім не цяжка: больш за 95 % людзей, што падаюць дакументы на брытанскую візу, атрымліваюць згоду. Я не думаю, што нешта зменіцца праз тэракты. Галоўнае, каб беларусы прытрымліваліся тэрмінаў, пазначаных у іх візах. У нас няма прычынаў змяняць цяпер візавыя працэдуры для Беларусі.

Што аб’ядноўвае Беларусь і Брытанію сёння?Брытанія і Беларусь – два бакі Еўропы. Хоць кажуць, што Беларусь – цэнтр Еўропы, усе разумеюць, што гэта зусім не так. Таксама нас яднаюць людзі, таму што ў беларусы – даволі спакойныя, ветлівыя і гасцінныя інтраверты. Што б не казалі пра брытанцаў – што мы маўляў галаслівыя і ганарлівыя – гэта хлусня. Брытанцы – такія ж ціхія і гасцінныя інтраверты, як і вы. Таму нас перадусім яднаюць людзі.Размаўляў Алесь Сіліч

Таксама ў выпуску:

Блакада Крыма.Еўропа збіраецца на вайну з Ісламскай дзяржавай: антыісламісцкая кааліцыя расце.