85 адмоваў у шэсці за 3 месяцы: чыноўнікі баяцца аднаго менчука?


Праграма «Маю права» неаднойчы распавядала пра супрацьстаянне паміж менчукамі з вуліцы Сердзіча і адміністрацыяй Фрунзенскага раёну. Чыноўнікі пастанавілі на месцы скверу пабудаваць пракуратуру, раённы аддзел міліцыі ды ДАІ.

Нягледзячы на парушэнні заканадаўства, пратэсты жыхароў і розгалас у медыях, будаўніцтва распачалі. Мясцовы актывіст Дзяніс Тушынскі цягам трох месяцаў падаў 85 (!!!) заяваў на правядзенне акцыяў супраць будоўлі. Але Менгарвыканкам іх штораз адхіляў.

Якія прычыны адмовы прыдумлялі чыноўнікі, глядзіце ў сюжэце (відэа вышэй).

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Лепельскі выканкам прадаў з аўкцыёну праблемны будынак
  • Беларусы – пра вартасць зваротаў да чыноўнікаў
  • Беларускамоўныя садкі застаюцца рэдкасцю
  • Жыхар Новай Баравой дамагаецца моўнай роўнасці

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам:

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную сераду а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.