500 даследнікаў Беларусі збяруцца ў Варшаве


У Варшаве стартуе Сёмы Міжнародны кангрэс даследнікаў Беларусі.

Галоўная беларуская акадэмічная падзея адбудзецца ў польскай сталіцы 15-17 верасня. Асноўным акадэмічным партнёрам з боку гаспадароў выступіць «Collegium Civitas». Паводле арганізатараў, традыцыйна чакаецца каля паўтысячы навукоўцаў ды экспертаў як з Беларусі, гэтак і з іншых краінаў.

Што новага і цікавага пра нашую Бацькаўшчыну стала вядома за апошні год? Даведаемся ўжо неўзабаве.

Наш тэлеканал зʼяўляецца медыя партнёрам Кангрэсу. Там жа адбудзецца прэзентацыя выставы з нагоды дзесяцігоддзя «Белсату».

 

Больш у відэаматэрыяле!