5 гадоў турмы за фота жабракоў


Цяпер экстрэмістам змогуць зрабіць кожнага?

У траўні набылі моц падпісаныя кіраўніком краіны папраўкі ў закон. Цяпер за экстрэмісцкую дзейнасць можна прыцягнуць да крымінальнае адказнасці. Адгэтуль нават калі ты не захоўваеш забароненых рэчываў і не ваюеш як добраахвотнік на тэрыторыі іншых дзяржаваў, а, прыкладам, апублікаваў у медыях фота жабракоў – можаш атрымаць тэрмін зняволення да пяці гадоў.

Апытанне: што такое сацыяльная варожасць?

У артыкуле Крымінальнага кодэксу пра адказнасць за распальванне расавае, нацыянальнае і рэлігійнае варожасці з’явілася яшчэ і варожасць сацыяльная. Юрысты не могуць даць дакладнага азначэння гэтай з’яве.Карэспандэнты «Маю права» паспрабавалі даведацца, як разумеюць яе шараговыя грамадзяне.

Пратэсты супраць фермы на Мядзельшчыне

У Мядзельскім раёне, адным з маляўнічых куткоў Беларусі, збіраюцца пабудаваць малочную ферму. Яе плануюць узвесці паміж азёрамі Швакшты ды Нарач. Цяпер праект на стадыі грамадскага абмеркавання, ужо адбыліся два слуханні. Мясцовыя жыхары разам з эколагамі даводзяць, што ў ацэнцы ўздзеяння фермы на навакольнае асяроддзе не прыгадваецца асаблівага статусу прыродаахоўнае зоны, дзе маюць распачаць будоўлю.

Што трэба ведаць, перш чым сесці на ровар

Колькасць раварыстаў штогод узрастае. Разам з гэтым павялічваецца і колькасць здарэнняў з іхным удзелам. Пра правы ды абавязкі раварыстаў у рубрыцы «Ведай свае правы!» распавядае старшыня праўлення Менскага роварнага таварыства.

Людзі ў Бараўлянах кінуліся пад тэхніку

Праграма «Маю права» ужо распавядала пра змаганне жыхароў пасёлку Бараўляны, што пад Менскам, супраць высякання лесу дзеля пракладвання залеўнае і бытавое каналізацыі. Мясцовыя маюць рашучы настрой і гэтым разам, каб спыніць будаўнічыя працы ды знішчэнне дрэваў, усталі шэрагамі перад цяжкою тэхнікаю.