Алег Волчак: «Рэйтынг Следчага камітэту – вельмі нізкі»


«Вялікі штат, шмат функцыяў, якія дублююцца, а таксама слабая падрыхтоўка аператыўных супрацоўнікаў, не кажучы ўжо пра следчых. Няма школы, якая б займалася якаснай падрыхтоўкай следчых. Стварэнне акадэміяў следчых у Грузіі і ва Ўкраіне адразу палепшыла сітуацыю з расследаваннем самых заблытаных справаў».

Да таго трэба дадаць адсутнасць незалежнасці следчых і аператыўнікаў у беларускай дзяржаве. Волчак прызнаўся, што прапанаваў уладам свой план рэформаў следчай сістэмы, які ўлічвае замежны досвед, і спадзяецца на тое, што ўлады прыслухаюцца да яго. Адным з вынікаў рэформаў павінна стаць змяншэнне або знікненне карупцыі ў праваахоўнай сістэме:«Сёння частку кампетэнцыяў выканаўчай улады трэба перадаць прадстаўнічай уладзе і грамадзянскай супольнасці – тады мы адразу пераможам карупцыю або, прынамсі, будзем здольныя яе кантраляваць», – кажа госць «Гарачага каментару».