1988 — пратэсты супраць станцыі метро «Няміга»


1988 год стаў пераломным на шляху барацьбы з камунізмам да незалежнасці і дэмакратыі. Палітычная адліга ў СССР пад назовам «Перастройка» выслабаніла пратэстны незалежніцкі дух у нацыянальных Рэспубліках.У цэнтры Менску на плошчы Свабоды 20 сакавіка 1988 году адбыўся першы за савецкую гісторыю апазіцыйны мітынг арганізаваны аб’яднаннем «Талака».Людзі пратэставалі супраць пракладкі станцыі метро «Няміга», якая разбурала архітэктурныя помнікі. Мітынг адбыўся пад знакам абароны нацыянальных і рэлігійных каштоўнасцяў. Узгадвае мастацтвазнаўца, талаковец і сведка тых падзеяў — Сяргей Харэўскі.