1944–1957. Пасляваенны антысавецкі супраціў


Ідэя незалежнай беларускай дзяржавы з асабліваю надзеяй абудзілася ў патрыётаў у часе нямецкай акупацыі ў 1940-я гг. Утвараючы нацыянальныя рухі, падземныя арганізацыі, канспіратыўныя сеткі ў часе савецка-нямецкае вайны, ідучы на кампрамісы з нямецкімі акупантамі, яны рыхтавалі магутны збройны выступ супраць бальшавікоў.

Яны верылі ў аднаўленне БНР і дзеля здзяйснення мары ўзялі ў рукі зброю. Гэта была трагічная праўда тысячаў беларускіх патрыётаў. І гэта сталася трагічнаю старонкаю гісторыі Беларусі, пра якую аж да сёння маўчаць школьныя падручнікі, якая схаваная ад навукоўцаў у шчыльна замкнёных архівах КГБ, якую перадусім на падставе вусных успамінаў відавочцаў і публікацыяў у беларускай эмігранцкай прэсе даследуюць адзінкі незалежных гісторыкаў. Гэтая стужка – спроба наблізіцца да праўды беларускіх лясных братоў. Фільм здымалі ў мясцінах, у якіх дзеялі партызаны антысавецкай збройнай групы «Чорны кот».

Экспертка – кандыдат гістарычных навук Ніна Стужынская.