1941. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны


На перадпраглядзе: санінструктар 355-га стралковага палка 100-й стралковай дывізіі Заходняга фронту І. Кашын выносіць параненага кулямётчыка з поля бою. Чэрвень 1941 г. Фота archives.gov.by

На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. гітлераўская Нямеччына напала на Савецкі Саюз. Тым самым Гітлер перахітрыў Сталіна ў гульнях, якія яны вялі паміж сабою для перадзелу Еўропы.

Першы ўдар быў нанесены па памежным Берасці і ўмацаванні. Паводле савецкай прапаганды, якая культывуецца аж да сёння, актыўная абарона фартэцыі трывала больш за тыдзень.

Але ці гатовая была Берасцейская крэпасць даць адпор ворагу? Колькі доўжылася абарона? Чаму масава воіны здаваліся немцам у палон? Якія страты зазналі нямецкія войскі і якія – савецкія? Чаму амаль непрыкрытай апынулася сталіца БССР? У чым прычыны няўдачаў савецкага войска ў пачатку вайны? Хто адказны за імклівую і крывавую акупацыю Беларусі гітлераўскаю Нямеччынаю?

Фільм здымаўся на месцах крывавых баёў у Берасцейскай крэпасці, ля Астрашыцкага Гарадку на подступах да Менску і на беразе Дняпра ля Воршы. Эксперт – кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў.