Даты праўды 1937. Расстрэльная ноч


У ноч на 30 кастрычніка 1937 г. у Менску ў сутарэннях НКВД былі расстраляныя болей за 100 пісьменнікаў, навукоўцаў, педагогаў, медыкаў, грамадскіх дзеячаў.

Толькі за тры восеньскія месяцы ў 1937-м органы рэпрэсавалі больш за 600 грамадскіх і культурных дзеячаў Беларусі, а ў перыяд са жніўня 1937 г. да снежня 1938-га, які атрымаў назву «крывавы тунэль смерці», пазбавілі жыцця звыш 10 тыс. чалавек. Як і чаму гэта адбывалася, хто быў вінаваты і датычны да рэпрэсіяў, чаму да сёння ўлады Беларусі хаваюць праўду пра іх? Здымкі адбываліся на месцах масавых расстрэлаў у Курапатах і ў Лошыцкім яры.

Эксперт – пісьменнік, публіцыст Сяргей Дубавец, які спрычыніўся да раскрыцця даты 29 кастрычніка як ночы расстрэлаў.

Глядзі таксама
Каментары