Даты праўды 1922. Сход беларускага праваслаўнага духавенства


У царкоўна-рэлігійным жыцці на пачатку ХХ ст. беларускі народ быў самы сірочы ў Еўропе: толькі ў яго не аказалася ўласнай канфесіі.

І пасля абвяшчэння БНР ды наступнага ўтварэння БССР у беларускіх патрыётаў, сярод якіх было і праваслаўнае духавенства, абвастрылася жаданне зрабіцца незалежнымі ў гэтым плане ад Масквы, заснаваць Беларускую аўтакефальную праваслаўную царкву.

Ініцыятарам ды лідарам гэтага працэсу быў мітрапаліт Менскі і Беларускі Мелхісэдэк. На ягоную ініцыятыву і быў скліканы сход беларускага праваслаўнага духавенства, які выступіў з дэкларацыяй аб аўтаноміі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Колькі аўтаномія праіснавала, чаму так і не зрабілася беларуская праваслаўная царква самастойнаю, а таксама пра лёс мітрапаліта Мелхісэдэка на падставе архіўных дакументаў распавядае кандыдат філасофскіх навук Таццяна Процька.

Глядзі таксама
Каментары