1921. Рыжская мірная дамова


Дата 18 сакавіка 1921 году – адна з самых драматычных у гісторыі Беларусі ХХ ст. Без згоды і нават без удзелу ў перамовах прадстаўнікоў Беларусі (ні БНР, ні БССР) суседнія дзяржавы ў Рызе падзялілі краіну.

Дамова спыніла крывавую польска-савецкую вайну коштам нацыянальнага права беларусаў на самавызначэнне. Фільм расказвае, як адбывалася адна з найвялікшых геапалітычных гульняў у Еўропе першай паловы ХХ ст. і якія яна мела наступствы для Беларусі. Высновы падмацоўваюцца шматлікімі архіўнымі дакументамі. Здымкі рабіліся на месцы гістарычнай падзеі ў зале ўрачыстасцяў Дому Чарнагаловых у Рызе, а таксама ў Беларусі.

Эксперт – доктар гістарычных навук Валянцін Голубеў. Аўтар і вядоўца – Вячаслаў Ракіцкі.