1500 еўраў за выкананне песняў па-беларуску з вядомымі музыкамі


«Мы вырашылі злучыць музыку і паэзію, каб паказаць выканаўцам, што ёсць багатае поле для творчасці. Многія наракаюць, што не могуць пісаць на беларускай мове», – зазначае Сяргей Будкін, арганізатар конкурсу.

Распачалася летняя серыя з канцэрту трох фіналістаў: Дзмітрыя Нікановіча, Мікіты Надзёнава і Вольгі Сацюк. Трыа стваралася адмыслова для конкурсу, яны заспявалі вірусную ў сеціве кампазіцыю Эраса Рамаццоцці па-беларуску. Ладзяць конкурс «Tuzin.fm» і фонд «Вяртанне». Прызавы фонд складае EUR 1500.Фота – Аліса Ахрамовіч.