12 гадоў нашых суседзяў у ЕЗ. Як НАТО іх абароніць?


Як змяніліся Польшча і прыбалтыйскія дзяржавы за 12 год у Еўразвязе? Як Паўночнаатлантычны Альянс збіраецца абараніць суседзяў Беларусі ад Расеі? Чыя перамога 9 траўня? Чаму мы не ведаем усёй праўды пра Беларусь у Другой сусветнай вайне? Чаму Барак Оўбама развітваецца весела?Галоўнае за мінулы тыдзень у свеце ў праграме «Прасвет» з Дзмітрыем Гурневічам.[/vc_column_text][vc_column_text]

Брама клубу джэнтльменаў

Найвялікшае пашырэнне Еўразвязу адбылося 1 траўня 2004 года, калі ў супольнасць увайшлі дзесяць краінаў. Апроч Мальты і Кіпру ў ЕЗ увайшлі былыя краіны сацлагеру, якіх часта апісвалі з дапамогай расейскіх прымавак тыпу «курица – не птица». 12 гадоў таму плот на заходняй мяжы Беларусі стаў сцяной. Як жывецца за ёй? Матэрыял Дзяніса Дзюбы.[/vc_column_text][vc_single_image image=”184612″ img_size=”large”][vc_column_text]

«Еўразвяз – гэта мы»

Плюсы і мінусы Польшчы ў абʼяднанай Еўропе. Госць у студыі Збігнеў Пісарскі, палітолаг, прэзідэнт фонду Пуласкага.

Як НАТО плануе абараніць нашых суседзяў ад Расеі?

Не толькі ўступленне ў Еўразвяз, але і ў НАТО – важныя складнікі палітыкі Польшчы і краінаў Балтыі. Сёння там бадай ніхто не сумняецца ў сваім выбары – тым больш цяпер, пры росце вайсковых амбіцыяў Расеі. Паўночнаатлантычны Альянс нарошчвае магутнасць на мяжы з нашым усходнім суседам – відаць, надакучылі правакацыі расейскіх знішчальнікаў над Балтыйскім морам. Расея ж рыхтуе свой адказ. Пра гульню мускуламі і месца ў ёй Беларусі – Ганна Любакова.Пра супрацьстаянне НАТО і Расеі працяг размовы з палітолагам Збігневам Пісарскім.[/vc_column_text][vc_single_image image=”184616″ img_size=”large”][vc_column_text]

Чыя перамога 9 траўня?

9-га траўня вуліцамі Беларусі і Расеі пройдуць святочныя парады на Дзень Перамогі. У большасці краінаў-удзельніц Другой сусветнай вайны заканчэння самага крывавага канфлікту не святкуюць, а аддаюць пашану памяці загінулым. У Расеі ж наадварот – 9 траўня адзначаецца з вялізарным размахам. Ствараецца ўражанне, што ўсю вайну СССР перамог бы, лічы, і без хаўруснікаў. Ці варта спрачацца за перамогу – Усевалад Шлыкаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”184620″ img_size=”large”][vc_column_text]

Інтэрвʼю з Ігарам Мельнікавым

Чаму мы дагэтуль не ведаем усёй праўды пра Беларусь у Другой сусветнай вайне? Якія міжнародныя праблемы засталіся пасля 1945 года? Чыю ж перамогу і над кім трэба адзначаць? Інтэрвʼю Сяргея Пелясы з гісторыкам Ігарам Мельнікавым.

Што дазволена прэзідэнту?

Ён сыходзіць яшчэ толькі праз 9 месяцаў, але ўжо цяпер рыхтуецца да пенсіі. Барак Оўбама ўводзе ў гісторыю хутчэй за ўсё не за палітычныя заслугі, а за тое, што быў самым разняволеным і жартаўлівым амерыканскім прэзідэнтам. І тут «вішняй на торце» стала сёлетняя вячэра для журналістаў. Матэрыял Аліны Коўшык.

СП, belsat.eu