100 кавярняў і рэстаранаў могуць зачыніцца ў Менску


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGTTdHaDN6TVNnN1klMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Крызіс не пакідае шанцаў. Кавярні і рэстарацыі захлынаюцца ў канкурэнтнай барацьбе. Толькі ў Менску адразу каля ста ўстановаў шукаюць новых уласнікаў, ці рыхтуюцца да закрыцця. Праз крызіс усё менш людзей наведваюць кавярні, а тыя, што ходзяць, выдаткоўваюць менш.Дзяржаўнае рэгуляванне і жорсткі кантроль прывялі да досыць слабога развіцця сферы грамадскага харчавання. А спад у эканоміцы проста дабіў галіну.

«Сёння ў сферы грамадскага харчавання надзвычай складаная сітуацыя. І гэта вядома. Толькі ў Менску каля 30 % абʼектаў грамадскага харчавання былі зачыненыя. Гэта звязана з вядомымі прычынамі, перадусім праз падзенне пакупніцкай здольнасці насельніцтва, ускладненнем дзяржаўнай пазіцыі ў гэтай сферы, а таксама іншымі негатыўнымі зʼявамі ў гэтай сферы: сярод якіх недаступныя крэдытныя рэсурсы і шэраг іншага», – тлумачыць сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў.

Каб вырашыць праблемы і палепшыць сітуацыю ў галіне з ініцыятывы ўраду была створаная адмысловая працоўная група. Чыноўнікі вырашылі правесці кансультацыі з бізнесоўцамі, якія працуюць на гэтым рынку.«Досыць жорстка кіраўнікі абʼектаў грамадскага харчавання задавалі свае пытанні, прычым самыя розныя пытанні, – узгадвае Віктар Маргелаў. – Вядома, што за гадзіну ўсе пытанні немагчыма разглядзець, але было даручана кожнаму напісаць пералік пытанняў. Іх пазней размяркуюць паводле групаў і праз тыдзень распачнем іх вырашэнне. Я думаю, што гэта рэальная дапамога дзяржавы, а таксам пры непасрэдным удзеле ігракоў рынку палепшыць сітуацыю ў сферы грамадскага харчавання».На разглядзе групы – удасканаленне заканадаўства, якое рэгулюе гэтую галіну. Уласнікі бізнесу спадзяюцца, што захады, які будуць прынятыя на дзяржаўным узроўні дадуць магчымасць для працы і развіцця абʼектаў грамадскага харчавання.Таксама ў выданні: Стратныя заводы могуць застацца без сродкаў да існавання. Дзяржава хоча спыніць падтрымку нерэнтабельных прадпрыемстваў. Кажуць пра гэта даўно, але толькі цяпер, калі грошай ужо сапраўды няма, пагрозы пачынаюць рэалізоўвацца. Чым гэта пагражае прамысловасці і да якіх наступстваў прывядзе – у нашым матэрыяле.