1 канцэрт дае больш, чым заробак настаўніка – найлепшая піяністка Беларусі


Класічную музыку вучаць любіць і ведаць усіх. Але потым што ў большасці гучыць у навушніках і з калонак штодня? І колькі разоў на год мы бываем у філармоніі ці музычных тэатрах? Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Класіка: музыка не з кожнага прасіка».

Госця ў студыі – адна з вядучых піяністак Беларусі, лаўрэатка дзясяткаў міжнародных конкурсаў Даша Мароз.

  • Ці шмат класічных музыкаў маюць магчымасці добра зарабляць?
  • Чаму беларускай публіка апладуе напрыканцы ўсіх канцэртаў: удзячаная ці папросту не мае густу?
  • Чаму Даша рассталася з вядомым рокерам Аляксандрам Памідоравым? І хто забяспечваў іх сям’ю?
  • Як выхаваць беларусаў, здольных кайфаваць ад якаснага выканання класічнай музыкі?
  • Што значыць «заіграныя рукі» і чым рызыкую музыкі на шляху да кар’еры?

А як лічыце вы: класічная музыка становіцца модным захапленнем ці гэта мастацтва не для ўсіх, як было заўжды? Дзяліцеся з «Прыватам», бо « Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.