1919. Утварэнне БССР


http://www.tvp.pl/player/video?id=36432571

Абвяшчэнне БНР у сакавіку 1918 году аж так моцна згуртавала беларусаў, што з іх правам на самавызначэнне і нацыянальную дзяржаўнасць вымушаныя былі лічыцца і расейскія бальшавікі. І яны пайшлі на стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці.

1 студзеня 1919 году ў Смаленску на Першым з’ездзе Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі была ўтвораная Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь. У фільме раскрываецца праўда пра той зʼезд, даецца адказ на пытанні, ці насамрэч утварэнне БССР была голасам беларускага народу, што страціла і набыла Беларусь у выніку геапалітычных гульняў бальшавікоў на яе тэрыторыі? Здымкі адбываліся на месцы гістарычных падзеяў у Смаленску і Менску.

Эксперт – кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў. Аўтар і вядоўца – Вячаслаў Ракіцкі.