0,5 млн беларусаў – па-за рысаю беднасці


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGcVdpSW5Rbmh1NjQlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]

Жыццёвы ўзровень беларусаў працягвае зніжацца

Жыццёвы ўзровень скарачаецца. Пакуль захаванню блізкага да ранейшага ўзроўню спажывання служыць так званая падушка бяспекі – зберажэнні. Але ці надоўга іх хопіць, пра гэта ў нашым матэрыялеЗаробкі зніжаюцца, інфляцыя расце. Намінальны сярэднямесячны заробак у першыя месяцы сёлета знізіўся ў параўнанні з тым, што быў у снежні летась на амаль Br 900 тыс. Пры гэтым рост коштаў па выніках двух месяцаў ужо склаў каля 5 %. У выніку амаль палова грамадзянаў вымушаныя ашчаджаць на пакупках.Тэндэнцыя апошніх месяцаў: беларусы сталі актыўней прадаваць наяўную валюту. Гэтак у лютым банкі набылі яе на 33 % болей, чым у студзені. Амаль на столькі ж знізілася пакупка.ВАДЗІМ ІОСУБ, «ALPARI»: «Насельніцтва ў рэжыме праядання сваіх ранейшых зберажэнняў. Але калі і гэты рэсурс завершыцца, то спажыванне зменшыцца яшчэ больш. Але гэта непазбежны вынік той эканамічнай палітыкі, якая праводзілася раней. У мінулым попыт штучна падтрымоўваўся тым, што рэгулярна павялічваліся заробкі, раслі нават хутчэй, чым інфляцыя».Нават паводле афіцыйнай статыстыкі кожная трэцяя сталічная сямʼя выказвае незадаволенасць умовамі пражывання. Колькасць семʼяў, з прыбыткам не больш за бюджэт пражыткавага мінімуму павялічылася да 150 тысячаў. За рысаю беднасці ў нашай краіне апынуліся больш за паўмільёна чалавек.ВІКТАР МАРГЕЛАЎ, ПРАДПРЫМАЛЬНІК: «Сказаць, што вызначаецца спыненне падзення – на жаль такога няма. Пытанне ў тым, на колькі, як доўга і як хутка – няма на іх адказу. Бо шмат момантаў непрадказальныя. Гэтак можна сказаць, што кошты на нафту нібыта пачалі расці, потым ізноў падаюць. Ёсць і іншыя фактары, якія ўплываюць на гэта».Узровень жыцця грамадзянаў наўпрост залежыць ад таго, як працуе эканоміка. А ў нашай краіне гэты паказнік са знакам мінус: ВУП па выніках першых месяцаў скараціўся на чатыры адсоткі. Крызіс у эканоміцы, паводле некаторых прагнозаў зацягнецца як мінімум да канца бягучага году.

Павелічэнне пенсійнага ўзросту: пытанне вырашанае, рэформаў сістэмы не будзе

Павышэнне пенсійнага ўзросту – не рэформа, а толькі захада. Але ўрад разглядае выключна такі варыянт. Вось толькі яго эфектыўнасць пад вялікім пытаннем. Праз некаторы час праблема з наяўнасцю сродкаў для выплаты пенсіяў усё роўна заявіць пра сябе. Эксперты прапаноўваюць абмяркоўваюць рэфармаванне з улікам шэрагу меркаванняў з мэтай стабілізаваць сітуацыю ў доўгатэрміновай перспектыве.АНТОН БОЛТАЧКА, «ЛІБЕРАЛЬНЫ КЛУБ»: «Наш традыцыйны фармат – круглы стол, на якім мы сабралі спецыялістаў у гэтай сферы менавіта па пенсійнай рэформе. Спадзяюся, што гэта стане зыходнай кропкай, каб гэты дыялог распаўсюдзіўся і далей і мы змаглі збірацца на розных узроўнях, для таго, каб сапраўды не адбылося тое, што было ў ЖКГ. Бо з пенсійнай рэформай немагчыма будзе адкруціць назад тыя змены, што ўвядуцца».Галоўная праблема, праз якую ўзнікла неабходнасць зменаў насамрэч не ўзрост, а сама размеркавальная пенсійная сістэма, якая ў цяперашняй дэмаграфічнай і эканамічнай сітуацыі прывяла да таго, што сродкаў на выплату пенсіяў не хапае. У Беларусі сапраўды неабходны змены сістэмы, у якасці альтэрнатыўнай дэпутаты палаты прадстаўнікоў прапаноўваюць камбінаваную.ВАЛЕР БАРАДЗЕНЯ, ДЭПУТАТ ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ: «Сацыяльны ўзровень – гэта самы нізкі ўзровень, які не можа быць ніжэй, бо ён дазваляе толькі выжываць. Другі ўзровень – гэта размеркавальная сістэма. Паводле яе тыя хто працуюць па сутнасці выплачваюць тым, хто ўжо на адпачынку. І трэці момант – гэта накапляльнасць пенсіі».Але чыноўнікі, якія заклікалі да дыскусіі ў справе рэфармавання, заняліся абмяркаваннем толькі ўзросту выхаду на адпачынак. Ужо налета планка пенсійнага ўзросту вырасце і кожны наступны год будзе павялічвацца на шэсць месяцаў. У канчатковым выніку пенсійны ўзрост для мужчын мае скласці 63, або 65 гадоў, для жанчынаў 58 ці 60.