Давайце разбірацца

Пра праграму

Гэтага не пакажуць па БТ. Пра карупцыю, парушэнні заканадаўства на вышэйшым узроўні і тое, што ад нас хаваюць, вы даведаецеся з нашай праграмы «Давайце разбірацца». Праграма ствараецца ў супрацы з міжнароднай журналісцкай арганізацыяй, якая расследавала і апублікавала ў 2016-м шакуючыя «Панамскія дакументы» – звесткі пра фінансавыя махінацыі, у якіх удзельнічалі кіраўнікі дзяржаваў і вядомыя людзі з усяго свету. Аўтар і вядоўца «Давайце разбірацца» Станіслаў Івашкевіч першым расследаваў знакамітую схему, дзякуючы якой беларускія ўлады зараблялі велізарныя грошы на рээкспарце расейскіх нафтапрадуктаў пад выглядам растваральнікаў.

Выданне