У Тулузе пачалі будаваць дарогу будучыні


У Францыі пачалі будаваць першую ў свеце поўнамаштабную лінію вакуумнага цягніка «Hyperloop».

Ідэю стварэння «Hyperloop» прадставіў у 2012 годзе ўладальнік «SpaceX» і «Tesla Motors» Ілан Маск. Дарога будучыні – трубы усталяваныя над паверхняй зямлі, у якіх ва ўмовах надзвычай разрэджанага паветра з хуткасцю да 1220 кіламетраў на гадзіну будуць перасоўвацца капсулы з пасажырамі або грузамі. Пры гэтым капсула не будзе кранацца сценак трубы.

Каментары