У нацыянальным аэрапорце сустрэлі «першага» бязвізавага турыста


Адною з першых бязвізавых турыстаў стала грамадзянка Кітаю Лі Ен. Жанчына прыляцела ў нацыянальны аэрапорт рэйсам з Абу-Дабі. Яе сустрэлі намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Кравец і начальнік упраўлення памежнага кантролю з Дзяржаўнага памежнага камітэту Алег Ляшук. Чыноўнікі ўручылі кітаянцы букет ружаў.

Але самага першага бязвізавага турыста сустракалі без урачыстасцяў, піша tut.by. Ім стаў мужчына з Фінляндыі, які прайшоў памежны кантроль у 00:01.

Фота: belta.by

Каментары