У Лондане прайшла шматтысячная акцыя пратэсту супраць закону Трампа аб мігрантах


У Лондане прайшла шматтысячная акцыя пратэсту супраць закону аб забароне на ўезд у Злучаня Штаты грамадзянаў з сямі краін і ўцекачоў. 

Дэманстранты патрабавалі адклікаць запрашэнне прэзідэнту ЗША Доналду Трампу наведаць Вялікую Брытанію з дзяржаўным візітам. У дэманстрацыі ўзялі ўдзел каля 10 тысячаў чалавек.

Яны прайшлі маршам ад пасольства ЗША да Даўнінг-стрыт, 10, дзе размешчаны офіс прэмʼер-міністра.

Дзеянне закона Трамп 4 лютага было часова прыпынена па рашэнні федэральнага суддзі.

Фота: Matt Dunham / AP / Scanpix / LETA

Каментары