У берагоў Канады з’явіўся вялізарны айсберг


Фота: Jody Martin / Reuters / Scanpix / LETA

Канада, Ньюфаўндленд, веска Фэррылэнд

20 красавіка 2017

Гэтае месца жыхары канадскай выспы Ньюфаўндленд называюць «алеяй айсбергаў». У гэтым годзе іх асабліва шмат: з пачатку сезону ў гэтым годзе прайшло ўжо каля 600 ледзяных груд. Для параўнання: за ўвесь мінулы сезон, да канца верасня, прайшло 687 глыб.

Каля рыбацкай вёскі Фэррылэнд зʼявіўся «кароль айсбергаў». Туды штодзённа прыязджаюць новыя турысты, каб зрабіць сэлфі.

Каментары