У Алжыры разбіўся Іл-76


У выніку крушэння вайскова-транспартнага самалёту Іл-76 у Алжыры загінулі не менш за 257 асобаў.

Самалёт упаў сёння зранку прыкладна ў 30 кіламетрах ад сталіцы Алжыру, на вайсковым лётнішчы Буфарык, дзе знаходзіцца база вайскова-паветраных сілаў.

Колькасць загінулых паведаміла служба грамадзянскай абароны Алжыра. У ліку загінулых – 10 членаў экіпажа.

Фотаздымак Ryad KRAMDI/ AFP

Каментары