У аэрапорце «Менск» у багажы расейца знайшлі 54 змяі


Пасажыр авіярэйсу «Вена – Менск» спрабаваў правезці экзатычных рэптыліяў і насякомых.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Увечары 12 верасня ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» пасля атрымання сігналу ад мытнікаў памежнікі спынілі 36-гадовага грамадзяніна Расеі. Мужчына сярод іншых пасажыраў рэйсу «Вена – Менск» праходзіў памежны кантроль. У багажы расейца супрацоўнікі мытні выявілі экзатычны «жывы» груз: 54 змяі, 5 яшчарак, 25 павукоў, а таксама 9 скарпіёнаў.

Для якіх мэтаў расейцу спатрэбілася хаваць падобнага роду тэрарыум ва ўласнай дарожнай сумцы, будуць высвятляць праваахоўнікі. Мужчыну перадалі супрацоўнікам мытні, а ягоных гадаванцаў накіравалі на экспертызу.

Каментары