Статую Свабоды закрылі для наведнікаў


У Нью-Ёрку Статую Свабоды і востраў Эліс закрылі для наведнікаў «праз недахоп асігнаванняў».

Такое паведамленне 20 студзеня з’явілася ў афіцыйным «Twitter» музейнага комплексу.

У сувязі з прыпыненнем працы амерыканскага ўраду на тэрыторыі славутасцяў ЗША, такіх як Елаўстонскі нацыянальны парк і Індэпэндэнс-хол – месцы падпісання Дэкларацыі незалежнасці ЗША ў штаце Пенсільванія, не працуюць службы, якія фінансуюцца з дзяржаўнага бюджэту.

20 студзеня прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі ў сенаце ЗША заблакавалі спробы прыняць федэральны бюджэт, у выніку чаго амерыканскія ведамствы спынілі працу.

НМ, belsat.eu, фотаздымак на застаўцы да відэа Andrew Kelly/ Forum

Каментары