Саладуха кажа, што сеў на шпагат паміж танкамі. Інтэрнаўты не вераць


Скрыншот з відэароліка

Дзяржаўнае тэлебачанне апублікавала відэаролік з беларускім спеваком Аляксандрам Саладухай, які нібыта садзіцца на шпагат на дулах двух танкаў.

Аднак карыстальнікі сацсетак засумняваліся ў выкананні труку без каскадзёра. Скептыкі сцвярджаюць, што чалавек на відэазапісе мае іншы целасклад у параўнанні з Саладухам, а таксама кажуць, што відэа зробленае з такім мантажам, што спевака лёгка можна было замяніць іншай асобай.

Глядзіце выданне праграмы «Прыват» з Аляксандр Саладуха.

Каментары