Саакашвілі ў Варшаве. І хоча ў Кіеў


13 лютага 2018 года ў Варшаве былы губернатар Адэскае вобласці Міхэіл Саакашвілі даў у Варшаве прэсавую канферэнцыю, падчас якой распавёў, што збіраецца вярнуцца ўва Украіну нечакана звычайным авіярэйсам («Мае людзі сустрэнуць мяне ў Барыспалі», – сказаў ён) ды адсунуць алігархаў ад улады («Шыю алігархату разам з украінскім народам мы звернем!»).

Міхэіла Саакашвілі брутальна затрымалі ў кіеўскім рэстаране «Сулугуні» 12 лютага і пасля вывезлі на самалёце ў Варшаву. Польшча прыняла Саакашвілі паводле заявы Украіны аб рэадмісіі – вяртанні нелегала ў краіну, адкуль ён нелегальна прыбыў.

Фота – Дзяніс Дзюба/Белсат

 

Каментары