Пуцін на вяселлі аўстрыйскай міністаркі


Вяселле міністаркі замежных справаў Аўстрыі Карын Кнайсль з Вольфгангам Майлінгерам. Урачыстасць адбываецца ў аўстрыйскім горадзе Гамліц.

На вяселле запрасілі расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна (на фотаздымку ён таньчыць з міністаркай), які прывёз з сабой Кубанскі казачы хор з 17-ці ўдзельнікаў.

Раней аўстрыйскія медыі паведамілі са спасылкай на крыніцы, што менавіта выступ казачага ансамблю з’яўляецца падарункам Уладзімір Пуціна.

Паводле дакументацыі на расейскім сайце дзяржзакупак, паездка казакоў (квіткі, пражыванне і страхоўка чальцоў хору) будзе каштаваць 1,8 млн расейскіх рублёў ($ 26 870). Ці будуць музыкам выплачваць ганарары, з сайту дзяржзакупак незразумела.

НМ, belsat.eu

Фотаздымак Roland Schlager/Pool via Reuters/ Forum

Каментары