Пратэст у самым гарачым месцы на Зямлі


7 верасня 2018 года. Пратэстоўцы на ўрадавым будынку ў горадзе Басра на поўдні Іраку. Фота – Alaa al-Marjani / Reuters

Пачынаючы з панядзелка ў 2-мільённай Басры трываюць дэманстрацыі, падчас якіх загінулі прынамсі 10 чалавек, пераважна пры сутыкненнях з сілавікамі.

Хвалю пратэстаў справакавала адсутнасць электрычнасці і перабоі з вадой. Басра лічыцца адным з самых гарачых гарадоў на планеце, з летнімі тэмпературамі, рэгулярна перавышаюць +50 °C.

Жыхары кажуць, што на вуліцу іх таксама вывялі карупцыя і разбураная інфраструктура, якая не дае магчымасці гараджанам мець доступ да бяспечнай пітной вады ў спёку.
ДД

Каментары