Першы інтэрактыўны арт-аб’ект Менску


5 сакавіка ў сеціве з’явіліся першыя здымкі новага мастацкага аб’екту ў двары дамоў па праспекце Незалежнасці ў Менску: аплікацыя з выявай намесніцы старшыні Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Марыяны Шчоткінай паведамляла, што гэта яна – аўтар падатку на дармаедства.

Аб’ект правісеў каля чатырох гадзінаў – яго адразу ж знішчылі камунальнікі.

На наступны дзень на гэтай сцяне з’явіўся надпіс: «Вы самі ўсё разумееце». Камунальнікі знішчылі і яго.

Сцяна сама па сабе становіцца помнікам: у інтэрнэце яе назвалі першым «інтэрактыўным арт-аб’ектам».

7 сакавіка сцяна выглядала так. Аднак пакуль вы гэта чыталі, на ён, магчыма, з’явілася нешта новае.

 

Каментары