Першы беларускі электрамабіль


Беларускі электрамабіль створаны на базе «Geely SC7». На адной зарадцы ён можа праехаць каля 150 км. Зараджаецца аўта альбо 6 гадзінаў (ад крыніцы сілкавання 220 вольт) альбо 3-4 гадзіны (380 вольт). Падчас выпрабаванняў ён разганяўся да 110 км/г, але гэта далёка не максімальная хуткасць, якой аўта можа дасягнуць. Магутнасць рухавіка – 80 конскіх сілаў, аўта разлічанае толькі на рух па горадзе.

Усе кампаненты электрапрыводу – беларускай вытворчасці, акрамя назапашвальніка энергіі (суперкандэнсатару). Над стварэннем назапашвальніка ўжо працуюць навукоўцы, створаны эксперыментальны ўзор, так што ў будучым аўта можа займець беларускія «батарэйкі».

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Каментары