Першае паседжанне міжурадавай рады ЕАЭС для Пашыньяна


27 ліпеня 2018 года. Санкт-Пецярбург, Расея. Па руху гадзіннікавай стрэлкі: прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашыньян, прэмʼер міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, старшыня рады Еўразійскага эканамічнага звязу Тыгран Саркісьян, прэмʼер-міністр Кыргызстану Мухамедкалы Абылгазіеў, прэмʼер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў і прэмʼер-міністр Казахстану Бакытжан Сагінатеў плывуць на чоўне лодцы па Няве ў цэнтры перад пачаткам пасяджэння міжурадавай рады. Еўразійскага эканамічнага звязу. Фота – Аляксандр Астафʼеў /Прэс-служба ўраду Расеі/ТАСС.

У пятніцу ў Санкт-Пецярбурзе адбылося паседжанне Еўразійскай міжурадавай рады. Удзел у ёй узялі дэлегацыі Арменіі, Беларусі, Казахстану, Кіргізіі і Расеі.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што ўсе рашэнні, якія разгледзела рада, «скіраваныя на ўмацаванне інтэграцыі ўнутры Еўразійскага звязу».

«Па ўсіх напрамках – «лічба», энергетыка, біятэхналогіі, фармацэўтычная прамысловасць, наагул высокія тэхналогіі, лагістычныя магчымасці, сельская гаспадарка – інтэграцыя будзе развівацца», – дадаў Мядзведзеў.

Прэм’ер-міністры Арменіі Нікол Пашыньян і Кіргізіі Мухамедкалы Абылгазіеў удзельнічалі ў паседжанні рады ўпершыню.

ДД

Каментары